Ці магу я пабегаць?

Прывітанне. Я Лёша. Жыву ў Тбілісі і люблю бегаць. Але я занепакоены дрэннай якасцю паветра ў гэтым горадзе. Таму вырашыў напісаць бота, які будзе кожную гадзіну правяраць узровень забруджанасці і паведамляць аб небяспеках. Бо калі ўзровень паветра небяспечны - лепей не бегаць і сядзець дома з закрытымі вокнамі.

Трохі тэорыі 

Існуе агульны індэкс (AQI) стану паветра, які вылічваецца па спецыяльнай формуле. Я нічога не лічу, а бяру дадзеныя са свабодных крыніц, а менавіта - з сэрвісу https://aqicn.org/

З агульнага азначніка можна даць хар-ку паветра, а менавіта:

  • Ад 0 да 50 гэта добрае паветра,
  • Ад 51 да 100 дапушчальнае,
  • Ад 101 да 150 дрэннае,
  • Ад 151 да 200 вельмі кепскае.

Прапаную наступны варыянт працы канала 

Штораніцы сюды будзе слацца паведамленне з бягучым значэннем паказчыкаў па паветры.

Калі на працягу дня паказчыкі рэзка ўпадуць, ці падымуцца - мой скрыпт аб гэтым прасігналізуе. Гэта значыць, калі з раніцы паветра было чыстае (напрыклад, 13), а да вечара перайшло межы добрага (стала вышэй 50) - у канал адправіцца апавяшчэнне. Потым, дапусцім працягнуўся рост да 101 – зноў атрымліваем паведамленне. А да вечара спусцілася да 13 - ізноў прыйдзе паведамленне.

Навошта табе гэта патрэбна?

Кантралюючы забруджанасць паветра можна здзяйсняць тыя ці іншыя дзеянні. Напрыклад, калі паветра вельмі бруднае - трэба паменш выходзіць на вуліцу і зачыніць усе вокны дома, не адчыняючы іх без патрэбы. Калі паветра чыстае - можна схадзіць прагуляцца, ці пабегаць.

Дзе я магу сачыць за паветрам?

Тбілісі (Грузія)

https://t.me/canirun (telegram)

Ерэван (Арменія)

https://t.me/airinyerevan (telegram)

Як я магу дапамагчы?

У нас ёсць тэхнічны тэлеграм-чат @tbilisi_air дзе сабрана інфа аб тым дзе і што можна замовіць каб наладзіць сваю метэа-станцыю, каб павялічыць колькасць датчыкаў па горадзе і каб карціна была больш аб’ектыўнай.

Як са мной звязацца

Telegram: @gnupg
Email: nullbsd@gmail.com

Падтрымаць праект

bitcoin: 13ba7BxuaG7bGurNxatKAemqRURYKaP5M6
IBAN: GE47TB7765045068100010 (Aliaksei Sakalou, swift: TBCBGE22, Georgia)

https://www.donationalerts.com/r/belarusuli